Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Караткевіч і Дзьмітрыеў у Берасьці: «Нам ня важна, колькі чыноўнікаў сядуць у турму, людзі павінны ведаць, за што яны плацяць»


Экс-кандыдатка на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч і лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў наведалі Берасьце, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі садовых таварыстваў, якія абураныя ўзьняцьцем коштаў на паслугі ЖКГ.

На сустрэчу з Караткевіч прышлі больш за 30 жыхароў садовых таварыстваў Берасьця, якія распавялі, што аплата камунальных паслугаў у іх узрасла ў два разы.

«Зьдзіўляе абвякавае стаўленьне чыноўнікаў. Кажуць, што рашэньні прымаюцца зьверху, а яны нічога зрабіць ня могуць. І так куды ні зьвярніся — выканкамы, энэргетыкі, мясцовыя дэпутаты», — кажа адзін з прысутных берасьцейцаў.

Жыхары садовых таварыстваў кажуць, што за газ яны плацяць па тарыфах у 6 разоў вышэйшых, чым гараджане.

«Быў газ па 2588 рублёў за куб, стаў 3740... Плацілі раней 200 тысяч за газ, а цяпер 400. Сёньня газ, заўтра электрычнасьць. У мяне прадпрыемства 4 гадзіны ў дзень працуе... Ну нельга ж так! Я ж заўтра на хлеб мець ня буду», — кажа спадар.

На сходзе выступілі Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў, якія паабяцалі аказаць юрыдычную падтрымку жыхарам садовых таварыстваў, узьняць праблему ў кабінэтах чыноўнікаў ды дапамагчы незадаволеным людзям у кансалідацыі пратэсту.

Кіраўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў распавёў Свабодзе, што кампанія займаецца цяпер «праблемай ЖКГ»:

«Гэта хвалюе ўсіх. Мы ўчора ў Гародні і сёньня ў Берасьці зьбіраем подпісы за тое, каб увесьці мараторый на рост тарыфаў ЖКГ. Мы патрабуем прывязаць рост тарыфаў ЖКГ да росту даходаў насельніцтва. І самае галоўнае — мы патрабуем прадставіць грамадзтву празрысты разьлік тарыфаў ЖКГ. Нам ня важна, колькі чыноўнікаў селі ці сядуць у турму, нам гэтая паказуха не патрэбная. Людзі павінны ведаць, за што яны плацяць», — кажа Андрэй Дзьмітрыеў.

Акрамя сустрэчы з прадстаўнікамі садовых таварыстваў, Караткевіч і Дзьмітрыеў раздавалі ўлёткі ў цэнтры Берасьця, наведалі інваліда ды схадзілі на прыём да намесьніка старшыні гарвыканкаму. Таксама ў палітыкаў заплянаваная сустрэча з жыхарамі гораду.

Сход прадстаўнікоў садовых таварыстваў у Берасьці

Сход прадстаўнікоў садовых таварыстваў у Берасьці

Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч

Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч

Кіраўнік аднаго з садовых таварыстваў паказвае тэчку ліставаньня з чыноўнікамі

Кіраўнік аднаго з садовых таварыстваў паказвае тэчку ліставаньня з чыноўнікамі

Тацяна Караткевіч раздавала ўлёткі ў Берасьці

Тацяна Караткевіч раздавала ўлёткі ў Берасьці

А прадстаўніцы МНС прапанавалі Караткевіч свае ўлёткі

А прадстаўніцы МНС прапанавалі Караткевіч свае ўлёткі

Некаторыя берасьцейцы пазнаюць былую кандыдатку на прэзыдэнта і просяць зрабіць фота

Некаторыя берасьцейцы пазнаюць былую кандыдатку на прэзыдэнта і просяць зрабіць фота

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG