Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч: Калі за мяне прагаласуе большасьць, ва ўладаў ня будзе магчымасьці сфальсыфікаваць выбары


Тацяна Караткевіч у Бярозе

Тацяна Караткевіч у Бярозе

Кандыдат на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі ў Івацэвічах і Бярозе.

Каля ста чалавек прыйшлі на сустрэчу з кандыдаткай у Івацэвічах і прыблізна столькі ж у Бярозе.

Людзі ня толькі пыталіся аб праграме кандыдата, але і зьвярталіся па дапамогу ў вырашэньні сваіх праблемаў. У Івацэвічах эмацыйна выступіла жанчына, якая баіцца страціць жыльлё. У Бярозе на сустрэчу прыйшла сям’я Якушыкаў, якую мясцовыя ўлады пазбавілі пляца ў цэнтры гораду.

Большасьць пытаньняў выбаршчыкаў тычыліся эканамічных праблемаў. У абодвух гарадах пыталіся думкі Тацяны Караткевіч пра падатак на дармаедзтва.

«Гэты падатак павінен быць адменены», — адназначна заявіла кандыдатка.

Цікавіла людзей і пытаньне, як абараніць свае галасы. Тацяна Караткевіч сказала, што трэба ўсім прыйсьці і прагаласаваць за яе:

«Тады ва ўладаў ня будзе магчымасьці сфальсыфікаваць выбары, калі за мяне прагаласуе відавочная большасьць».

Тацяна Караткевіч у Бярозе

Тацяна Караткевіч у Бярозе

На сустрэчы з Тацянай Караткевіч у Бярозе

На сустрэчы з Тацянай Караткевіч у Бярозе

На сустрэчы з Тацянай Караткевіч у Бярозе

На сустрэчы з Тацянай Караткевіч у Бярозе

Тацяна Караткевіч у Івацэвічах

Тацяна Караткевіч у Івацэвічах

Тацяна Караткевіч у Івацэвічах

Тацяна Караткевіч у Івацэвічах

Тацяна Караткевіч у Івацэвічах

Тацяна Караткевіч у Івацэвічах

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG