Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група па Ўкраіне зьбярэцца ў Менску 6 траўня


Сытуацыя ў зоне баявых дзеньняў на Данбасе на 5 траўня

Сытуацыя ў зоне баявых дзеньняў на Данбасе на 5 траўня

Трохбаковая кантактная група па сытуацыі ва Ўкраіне правядзе сустрэчу ў Менску з прадстаўнікамі сэпаратыстаў 6 траўня.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Леаніда Кучмы, які ў кантактнай групе прадстаўляе Ўкраіну, — Дар’я Аліфэр.

«6 траўня ў Менску адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў Трохбаковай кантактнай групы з прадстаўнікамі так званых „ДНР“ і „ЛНР“. Пачатак сустрэчы — а 14 гадзіне», — паведаміла яна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле Дар’і Аліфэр, асноўная задача сустрэчы ў тым, каб запусьціць працу падгрупаў па бясьпецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках Менскага пагадненьня. Каардынатарамі гэтых падгрупаў будуць прадстаўнікі АБСЭ.

На сустрэчы працоўнай групы па бясьпецы Кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне плянуецца абмеркаваць два пляны адводу сіл і ўзбраеньняў у Данбасе, паведаміў РИА Новости намесьнік кіраўніка спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ ва Ўкраіне Аляксандар Гуг.

XS
SM
MD
LG