Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група па Ўкраіне зьбярэцца ў Менску 22 траўня


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данюасе
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данюасе

У Менску 22 траўня адбудзецца пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў так званых «ДНР» і «ЛНР».

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку прэс-сакратар Леаніда Кучмы Дар’я Аліфэр.

На сустрэчы плянуецца абмеркаваць першыя вынікі працы тэматычных падгрупаў.

Яна таксама паведаміла, што 22 траўня павінна адбыцца сустрэча падгрупы па палітычных пытаньнях.

У Менску 14 траўня адбылося пасяджэньне эканамічнай падгрупы, а 19 траўня — падгрупаў па гуманітарных пытаньнях і пытаньнях бясьпекі.

Прадстаўнік «ЛНР» Генадзь Цыпкалаў сказаў Інтэрфаксу, што ён разьлічвае абмеркаваць на кантактнай групе пытаньні сацыяльна-эканамічнага і гуманітарнага характару, «у тым ліку зьняцьця эканамічнай блякады Данбасу».

Цыпкалаў ня выключыў, што таксама можа быць узьнята пытаньне абмену або вызваленьня дваіх супрацоўнікаў «народнай міліцыі ЛНР», затрыманых украінскімі сілавікамі.

Прадстаўнік «ЛНР» на перамовах у Менску Ўладзіслаў Дайнэга раней сказаў, што накіруецца на перамовы, як толькі атрымае запрашэньне ад АБСЭ. Ён адзначыў, што кантактная група будзе працаваць «паводле парадку дня працоўных групаў».

Раней трохбаковая кантактная група па сытуацыі ва Ўкраіне зьбіралася ў Менску 6 траўня. На ёй была запушчана праца падгрупаў па бясьпецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках Менскага пагадненьня. Каардынатарамі гэтых падгрупаў сталі прадстаўнікі АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG