Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЖЫВУЮ! Вялікі канцэрт удзельнікаў праекту «Re:Песьняры»


12 верасьня ў клюбе Re:Public — вялікі канцэрт удзельнікаў праекту «Re:Песьняры». Вядучыя беларускія музыкі сыграюць свае найлепшыя песьні і свае вэрсіі твораў славутага ансамблю, якому споўнілася 45 год.

Чатырохгадзінны праект распачне яго Зьміцер Вайцюшкевіч з кампаніяй. Гэта будзе першы афіцыйна дазволены выступ выканаўцы за апошнія некалькі год. Кожны з выступоўцаў прадставіць ужывую трэк, падрыхтаваны для праекту «Re:Песьняры», а таксама сыграе абраныя творы з свайго рэпертуару. Чакаецца шмат прэм’ераў і сюрпрызаў! Адмысловым госьцем імпрэзы станецца беларускі дзяржаўны ансамбаль «Песьняры», які рыхтуе да канцэрту дынамічны сэт з найлепшых гітоў за 45-гадовую гісторыю. Весьці канцэрт будзе лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка, які разыграе прызы ад арганізатараў праекту – парталу Tuzin.fm, грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і фонду«Вяртаньне».

Расклад канцэрту:

18.10 Зьміцер Вайцюшкевіч і кампанія

18.40 Сяргей Пукст

19.10 SP Kava, пры ўдзеле Angst

19.30 Tonqixod

20.00 Pomidor/off

20.30 «Песьняры»

21.00 Akute

21.30 Naka

Жывую трансляцыю на Youtube ладзіць беларуская служба «Радыё Свабода».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG