Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Дэкрэт пра дармаедаў павінен быць адменены без агаворак і дапрацовак» — Канапацкая зьвярнулася да Лукашэнкі


Ганна Канапацкая

Ганна Канапацкая

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая зьвярнулася да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, каб ён адмяніў свой дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

Дэкрэт пра дармаедаў «павінен быць безумоўна адменены ў самы бліжэйшы час. Без усялякіх агаворак, дапрацовак і г.д. Адменены і кропка!», — патлумачыла яна сваю пазыцыю ў Фэйсбуку.

Яна нагадала, што прыхільнікі ўвядзеньня гэтага падатку зыходзілі з таго, што ў Беларусі каля 400 тысяч дармаедаў і што паступленьні ў бюджэт складуць каля 100 мільёнаў даляраў.

«Цяпер паглядзім, што атрымалася па факце. Сёньня ідэнтыфікавана каля 15 тысяч асобаў, якія падпадаюць пад дзеяньне дэкрэту № 3. Паступленьні ад іх у бюджэт у лепшым выпадку складуць у эквіваленце 5 мільёнаў даляраў. Атрымліваецца, што памылка ў ацэнцы колькасьці платнікаў гэтага падатку — больш як у 25 разоў. Розьніца паміж прагнозам грашовых паступленьняў і фактаў складае 20 разоў. Для паўнаты карціны важна ўлічыць усе затраты, зьвязаныя з выкананьнем дэкрэту № 3», — цытуе Канапацкая свой зварот да Лукашэнкі.

«Пры бюджэтных паступленьнях у эквіваленце 5 мільёнаў даляраў прамыя і ўскосныя затраты дзяржавы ад рэалізацыі на практыцы дэкрэта № 3 больш як у сто разоў перавышаюць гэтыя паступленьні. І гэта без уліку надзвычай нэгатыўнага стаўленьня людзей да падатку на дармаедаў і эрозіі даверу да ўлады, якую ён выклікае», — піша дэпутатка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG