Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусбанк пачне браць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі з 1 кастрычніка


Памер камісіі складзе 1 беларускі рубель за разавы зварот у касу банку, незалежна ад колькасьці плацяжоў, якія будуць зробленыя.

Раней паведамлялася, што плата ў памеры 1 рубель будзе ўводзіцца з 1 жніўня. Але банк вырашыў адкласьці ўвядзеньне камісіі на два месяцы, паведамляе сайт Беларусбанку.

Банк тлумачыць гэта тым, што хоча даць сваім кліентам «магчымасьць для падлучэньня да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўваньня, а таксама правядзеньня дадатковай тлумачальнай працы пра асаблівасьці ажыцьцяўленьня разьлікаў аплатнымі карткамі, у тым ліку з выкарыстаньнем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўваньня».

Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дабрачынныя праекты.

Выключэньне складуць плацяжы ў бюджэт і плацяжах па банкаўскіх крэдытах, а таксама перавод сродкаў на дабрачынныя рахункі і рахункі фізычных асобаў, адкрытыя ў Беларусбанку — за гэтыя апэрацыі плаціць будзе ня трэба.

XS
SM
MD
LG