Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусбанк з 1 жніўня ўводзіць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі


Камісія за прыём плацяжоў наяўнымі грашыма будзе ўведзена ад 1 жніўня 2016 году. Памер камісіі складзе 1 беларускі рубель за разавы зварот у касу банку, незалежна ад колькасьці плацяжоў, якія будуць зробленыя.

Увядзеньне камісіі для беларусаў не навіна, так ужо робяць шмат якія беларускія банкі. Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дабрачынныя праекты, — запэўніваюць у Беларусбанку.

«Пераход на безнаяўныя плацяжы праходзіць з улікам дзяржаўнай праграмы, якую мы ня маем права ігнараваць. Беларусбанк шануе сваіх кліентаў і стварае ўсе ўмовы для разьвіцьця дыстанцыйнага абслугоўваньня. Усе выдаткі мы бяром на сябе, пастаянна праводзім дні інфармаваньня, павышаем фінансавую граматнасьць насельніцтва, тлумачым, што гэта выдатная магчымасьць рабіць плацяжы ў зручны час у зручным месцы, без прывязкі да рэжыму працы аддзяленьня», — патлумачылі сваю пазыцыю ў Беларусбанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG