Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэра, якую дала мне маці

Прэм’ера спэктаклю «Камэра, якую дала мне маці» паводле прозы Сюзаны Кейсэн прайшла ў Менску. Пастаноўка зьвяртае ўвагу на тое, як праблемы, зьвязаныя з рознасьцю паміж паламі ў сэксуальным пляне, глыбока ўплываюць на жыцьцё і псыхічныя працэсы жанчыны.

Пастаноўка паказвае непадзельную сувязь цела і сэксуальнасьці з духоўным станам жанчыны, дае ёй «магчымасьць свабодна выказацца пра тое, пра што ў грамадзтве распавядаць нязвыкла». Спэктакль стаў першым у праекце HomoCosmos. Праект прадставіць сэрыю тэатральных пастановак, цэнтральная тэма якіх — чалавек, яго цела і пошук сябе ў прасторы і часе, вонкавы і ўнутраны. Праект прапануе раскрыць дужкі, каб зрабіць тое, што ў іх схаванае, табу, — тэмай абмеркаваньня, адкрытай дыскусіі, ініцыяванай акторам на сцэне.

XS
SM
MD
LG