Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі суд дазволіў выдаць украінскага алігарха Фірташа амэрыканцам


Дзьмітры Фірташ у Венскім судзе
Дзьмітры Фірташ у Венскім судзе

Апэляцыйны суд у Вене сёньня задаволіў скаргу пракуратуры Аўстрыі на адмову Зямельнага суду Вены ў красавіку 2015 году экстрадыяваць украінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа ў ЗША.

Канчатковае рашэньне аб выдачы будзе прынятае міністрам юстыцыі Аўстрыі.

Украінскі мільярдэр Дзьмітры Фірташ, колішні спонсар Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча, быў арыштаваны ў Аўстрыі 12 сакавіка 2014 году паводле запыту ўладаў ЗША. Фірташ абвінавачваецца ў тым, што з дапамогай мільённых хабараў меў намер атрымаць дазвол на здабычу тытанавай сыравіны ў Індыі для продажу гатовай прадукцыі ў ЗША.

Зямельны суд Вены па крымінальных справах выбраў Фірташу меру стрыманьня ў выглядзе арышту, але пагадзіўся вызваліць яго пад заклад 125 мільёнаў эўра і абавязаньне не пакідаць Аўстрыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG