Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляева ня везьлі ў Менск. Ён па-ранейшаму ў Берасьці


Уладзімер Някляеў, архіўнае фота
Уладзімер Някляеў, архіўнае фота

Уладзімер Някляеў, якога затрымалі падчас вяртаньня з Польшчы ў Беларусь, цяпер знаходзіцца ў Берасьці.

Пра гэта сказала карэспандэнту Свабоды яго жонка Вольга. Яна сказала, што Ўладзімер патэлефанаваў ёй а 18-й гадзіне.

«Аказваецца, у Менск яго ня везьлі, ён быў у ІЧУ ў Берасьці. Яны далі такую дэзынфармацыю, што яго везьлі сюды. Яго трымалі, нават ня склалі пратакол і не паведамілі падставу, на якой яго затрымлівалі. Ён сказаў, што рэчы ягоныя зь ім. Калі ён будзе ў Менску, пакуль невядома, але ён знайшоўся».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG