Удзень 23 лютага ў Бабруйску ўпаў самалёт МіГ-29. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
«Пры выкананьні плянавых палётаў на аэрадроме „Бабруйскі“ падчас разгону самалёта МіГ-29 адбылося ўзгараньне рухавіка», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства.
У Мінабароны паведамілі, што ніхто не пацярпеў, а «самалёт не пакінуў тэрыторыю аэрадрому». Прычыны ўзгараньня расьсьледуюцца.
Паводле інфармацыі tut.by, пілёт быў вымушаны катапультавацца, і самалёт упаў у раёне аэрадрому.