На прэзыдэнцкіх выбарах у Аўстрыі, якія адбыліся 24 красавіка, кандыдаты ад палітычных сілаў, якія ўваходзяць у кіроўную кааліцыю — Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі і кансэрватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі — упершыню за пасьляваенны час не прайшлі ў другі тур галасаваньня.
У другі тур выбараў выйшлі Норбэрт Гофер і Аляксандар Ван дэр Бэлен. Па выніках праведзенага 22 траўня галасаваньня Ван дэр Бэлен апярэдзіў Гофэра зь мінімальным адрывам, набраўшы 50,35 працэнта галасоў, у той час як кандыдат ад АПС атрымаў 49.64 адсотка.
АПС зьвярнулася ў суд, і 1 ліпеня Канстытуцыйны суд Аўстрыі прызнаў несапраўдным другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у сувязі з працэдурнымі парушэньнямі падчас галасаваньня.