Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм'ер Беларусі: Мы граем ролю донара стабільнасьці


Андрэй Кабякоў

Андрэй Кабякоў

Беларусь гатовая да аднаўлення паўнавартаснага дыялёгу з Эўразьвязам на аснове раўнапраўя і ўзаемапавагі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з паслом ФРГ Вальфрамам Маасам, які завяршае сваю дыпляматычную місію ў Беларусі.

«Мы гатовыя да аднаўленьня паўнавартаснага дыялёгу з Германіяй і ЭЗ на аснове раўнапраўя і ўзаемнай павагі. Упэўнены, што гэта супадае з інтарэсамі нашых краін і народаў. Ня мова санкцый, а адкрыты дыялёг дапаможа знайсьці аптымальнае рашэньне па тых праблемных пытаньнях, якія існуюць у нашых адносінах», — цытуе БЕЛТА Кабякова.

Паводле прэм’ер-міністра, разьвіцьцё падзей у сьвеце цягам апошняга году дазволіла эўрапейцам інакш зірнуць на Беларусь.

«Мы граем важную ролю донара стабільнасьці ў рэгіёне. Мы спадзяёмся, што гэтая роля дазволіць нашым партнэрам па-новаму зірнуць на разьвіцьцё сытуацыі ўнутры Беларусі», — адзначыў Кабякоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG