Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: на ўсходзе Ўкраіны загінулі амаль 10 тысяч чалавек


Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў, што за час правядзеньня ваеннай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за дзьве з паловай тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў і сем з паловай тысяч цывільных асоб.

Выступаючы на цырымоніі ўзнагароджаньня з нагоды дня ўзброеных сіл Украіны, Парашэнка заявіў, што агульная колькасьць ахвяр дасягнула 10 тысяч.

Прэзыдэнт Украіны Парашэнка таксама заявіў, што «на часова акупаваных тэрыторыях Украіны знаходзіцца каля 700 расейскіх танкаў, 1200 расейскіх баявых браніраваных машын, больш за тысячу расейскіх артылерыйскіх сыстэм і больш за 300 рэактыўных сыстэм залпавага агню».

Паводле ацэнкі Парашэнкі, такая расейская вайсковая прысутнасьць зьяўляецца сьведчаньнем страху перад Украінай. «Зь іншага боку, гэта азначае, што ў любы момант часу яны могуць павярнуць супраць нас ня толькі ўсе сілы, прысутныя ва ўсходняй частцы Ўкраіны, але і ўсё, што назапашана на расейскім баку ўкраінска-расейскай мяжы», — заявіў ён.

«Такім чынам, як галоўнакамандуючы ўкраінскіх узброеных сіл, я лічу, што далейшае паляпшэньне магчымасьцяў і баявой гатоўнасьці ўкраінскіх узброеных сіл ўяўляе сабой галоўную задачу на наступны год », - адзначыў Парашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG