Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфэрэнцыя ў Менску па стварэньні новай кааліцыі (жывы блог)


Канфэрэнцыя ў Менску па стварэньні новай кааліцыі

Канфэрэнцыя ў Менску па стварэньні новай кааліцыі

Коратка

Сёньня апазыцыя ўхваліла Мэмарандум аб стварэньні альянсу «За сумленныя, справядлівыя выбары дзеля лепшага жыцьця». Кааліцыя аб’яднала шэраг апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў, а таксама грамадзкіх арганізацыяў. Паводле яе ініцыятараў, галоўны прыярытэт — свабодныя дэмакратычныя выбары.
18:44 22.9.2013
16:47 22.9.2013
Радыё Свабода
Удзельнікі новай апазыцыйнай кааліцыі абяцаюць забыць пра свае ідэалягічныя разыходжаньні дзеля правядзеньня сумленных выбараў, — адзначылі на прэсавай канфэрэнцыі лідэры партыяў.

Заключная прэсавая канфэрэнцыя лідэраў партыяў

Заключная прэсавая канфэрэнцыя лідэраў партыяў



«Мы гатовы аб’яднаць свае намаганьні, схаваўшы ідэалягічныя разыходжаньні і праграмы. Наша задача — стварыць магчымасьць для нармальнай палітычнай барацьбы. Для гэтага ў Беларусь трэба вярнуць сумленныя справядлівыя выбары. Мэты кааліцыі ня маюць ідэалягічнага характару», — заявіў старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін.

Лідары партыяў пакуль не вызначыліся, ці будуць яны ўдзельнічаць у якасьці кандыдатаў у праймэрыз па вызначэньні апазыцыйнага лідара, якія плянуецца правесьці падчас мясцовай выбарчай кампаніі ў адным з рэгіёнаў Беларусі. «Гэтае рашэньне павінна быць ухвалена партыяй. Але калі на тое будзе яе воля, то я гатовы ўдзельнічаць у праймэрыз хаця б для таго, каб атрымаць адказ, ці ўдасца прыцягнуць да гэтага мерапрыемства выбарнікаў», — сказаў Калякін.

Анатоль Лябедзька лічыць, што фармат праймэрыз — гэта ўнутрыарганізацыйная працэдура і што ўдзельнічаць у праймэрыз можа быць любы грамадзянін Беларусі

Што да адносінаў да кампаніі «Народны рэфэрэндум», ініцыяванай рухам «За Свабоду», грамадзянскай ініцыятывай «Гавары праўду!» і Партыяй БНФ. Да іх далучылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу, Лябедзька сказаў:

«Калі хтосьці і будзе змагацца за правядзеньне сумленных і справядлівых выбараў, то ён ня можа быць канкурэнтам, — гэта пляцоўка, дзе хопіць месца ўсім».
14:42 22.9.2013
Радыё Свабода
Канфэрэнцыя абвешчаная закрытай. Дэлегаты прагаласавалі за Мэмарандум канфэрэнцыі. Адбываецца прэсавая канфэрэнцыя

Адбываецца прэсавая канфэрэнцыя

Адбываецца прэсавая канфэрэнцыя

14:13 22.9.2013
Радыё Свабода
«Галоўная прычына праблемаў Беларусі — безадказная і бескантрольная аўтарытарная ўлада. Толькі вярнуўшы грамадзянам права і магчымасьць кантраляваць і свабодна абіраць кіраўніцтва краіны, можна спыніць нарастаньне крызісу і падзеньне ўзроўню жыцьця, абараніць незалежнасьць краіны і годнасьць яе народу.

Наша мэта — дабіцца ліквідацыі аўтарытарнага рэжыму і вярнуць грамадзянам Беларусі аднятыя ў іх законныя правы, у першую чаргу права свабоднага выбару ўлады і курсу краіны. Беларусь павінна быць незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай краінай. Для дасягнення гэтай мэты мы аб’ядноўваем нашыя намаганьні і маем намер выкарыстоўваць любыя магчымасьці, прадугледжаныя Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі аб правах чалавека».

Напярэдадні пагадненьне падпісалі:

Аб’яднаная грамадзянская партыя
БПЛ «Справядлівы сьвет»
Аргкамітэт Партыі «Надзея»
Аргкамітэт партыі «Беларускі рух»
Аргкамітэт Беларускай партыі працоўных
Незарэгістраванае аб’яднаньне «Маладая Беларусь»
Кампанія «За справядлівыя выбары»

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG