Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Шульган


Юры Шульган
Юры Шульган

Юры Віктаравіч Шульган нарадзіўся 6 лютага 1977 году ў вёсцы Машковічы, што ў Бярозаўскім раёне Берасьцейшчыны. Пасьля 3 клясу Юра перабраўся да бацькоў у Бярозу, дзе і правучыўся да 11 клясу, пасьпяхова скончыўшы школу. Да залатога мэдаля яму не хапіла адзнак па хіміі і замежнай мове.

У 1994 годзе Юры паступіў у Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт на спэцыяльнасьць «Гісторыя і гісторыя сучаснай культуры». Ужо ва ўнівэрсытэце актыўна ўключыўся ў грамадзкую дзейнасьць, стварыў моладзевую грамадзкую арганізацыю «Маладзік». Нягледзячы на пасьпяховую вучобу, быў адлічаны з 5-га курсу ўнівэрсытэту за грамадзкую актыўнасьць і палітычную нядобранадзейнасьць.

У 1999-м годзе стаў сузаснавальнікам «Свабоднага тэатру» ў Берасьці (цяпер — свабодны тэатар «Крылы Халопа»), гастраляваў разам з трупай па Беларусі і замежжы. У 2002 годзе сышоў з тэатру, палічыўшы, што ягоная місія як тэатральнага дзеяча выкананая.

З 2002 году Шульган перабіраецца ў Менск, дзе жыве ў шматлікіх сяброў — прадстаўнікоў сталічнай багемы. Апошняе дзесяцігодзьдзе стала нідзе не працуе і займаецца фактычна аказаньнем сацыяльнай дапамогі ўсім тым сябрам і знаёмым, хто мае ў гэтым патрэбу.

25 красавіка 2015 году Цэнтральная рада Беларускай партыі «Зялёныя» прыняла рашэньне падтрымаць на надыходзячых прэзыдэнцкіх выбарах незалежнага кандыдата-самавылучэнца Юрыя Шульгана.

Калі вы хочаце пачытаць лірычную аўтабіяграфію Шульгана, то яе можна знайсьці на ягоным афіцыйным сайце.

XS
SM
MD
LG