Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Рубцоў абяцае перайсьці да сухой галадоўкі


Юры Рубцоў, архіўнае фота

Юры Рубцоў, архіўнае фота

У выпадку закрытага судовага разбору палітвязень Юры Рубцоў мае намер абвясьціць сухую галадоўку. Цяпер ён у СІЗА горада Баранавічы.

Пра гэта ён паведаміў у лісьце ў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Рубцоў піша, што працягвае трымаць галадоўку пратэсту, бо лічыць распачатую супраць яго крымінальную справу сфальсыфікаванай.

«Я ўжо папярэдзіў начальніка СІЗА № 6 пра тое, што ў выпадку правядзеньня нада мной закрытага судовага разбору я абвяшчу сухую галадоўку. Гэта мой адзіны рычаг узьдзеяньня».

Таксама Юры Рубцоў зьвяртае ўвагу на свой стан здароўя:

«Напэўна, моцна прастудзіўся, баліць сьпіна каля лапатак, цяжка дыхаць. Язва толькі-толькі пачала пра сябе даваць знаць. А так бадзёры. Рашучасьці хапае».

У зьняволеньні Юры Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забясьпечыць яго працай з заробкам, роўным сярэдняму па краіне — 600 даляраў. Палітвязень лічыць незаконным завядзеньне новай справы паводле артыкула «ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі», як і крымінальную справу за «абразу судзьдзі», паводле якой ён ужо адбывае тэрмін.

XS
SM
MD
LG