Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі справы


Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

22 красавіка Юры Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго паводле артыкула «ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі».

Яму інкрымінуюцца чатыры «ўхіленьні ад працы».

Бліжэйшым часам справу перададуць у пракуратуру, а потым — у суд. Дата працэсу стане вядомая цягам месяца. Рубцову пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Цяпер Рубцоў у баранавіцкім СІЗА, ён працягвае галадоўку. Мэдычны агляд яму не прапаноўваўся.

Юры Рубцоў адмаўляўся працаваць з-за нізкага заробку і патрабаваў даць яму працу зь сярэднім заробкам па краіне — 600 даляраў. Палітвязень лічыць, што новая крымінальная справа супраць яго незаконная, як і крымінальная справа за абразу судзьдзі, па якой ён ужо адбывае пакараньне.

XS
SM
MD
LG