Як найменей 13 чалавек загінулі, дзясяткі параненыя ў выніку выбуху ў цэнтры Стамбулу, каля футбольнага стадыёну Beşiktaş Vodafone Arena.
Паводле непацьверджаных дадзеных, каля плошчы Таксім адбыўся другі выбух.
Паводле ўладаў, хутчэй за ўсё большасьць ахвяраў і пацярпелых — супрацоўнікі паліцыі, бо замінаваны аўтамабіль выбухнуў каля аўтобуса з байцамі паліцэйскага спэцназу, які забясьпечваў парадак падчас футбольнага матчу паміж камандамі двух вядучых турэцкіх клюбаў. Мяркуючы па ўсім, большасць пацярпелых — паліцыянты.
Паведамляецца аб увядзеньні агульнанацыянальнай забароны на жывыя трансьляцыі.
Апошнімі гадамі ў Турцыі пачасьціліся акты гвалту, якія ўчыняюць альбо баевікі-ісламісты, альбо курдзкія сэпаратысты, альбо ультралевыя групоўкі.