Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Рубцоў на «хіміі» судзіцца з адміністрацыяй установы № 7 і міністэрствам


Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

Гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў, які адбывае пакараньне «хіміяй» у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, зьвярнуўся ў раённы суд з пазовам да адміністрацыі ўстановы адкрытага тыпу № 7 і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі як зацікаўленай асобы.

Асуджаны актывіст просіць суд прызнаць шэраг пунктаў Правілаў унутранага распарадку ўстановы, зацьверджаных пастановай Міністэрства ўнутраных спраў № 212 ад 30.11.2000, неканстытуцыйнымі, супярэчнымі артыкулу 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулу 8 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і артыкулу 2 Канвэнцыі № 29 Міжнароднай арганізацыі працы аб прымусовай працы.

Адміністрацыя ўстановы № 7 прымушае асуджаных па 4 гадзіны на тыдзень бясплатна прыбіраць кабінэты, рамантаваць будынкі, парадкаваць тэрыторыю. І гэта пры тым, што ў выраках судоў на пакараньне няма згадкі наконт прымусовай працы без аплаты.

Адначасова Юры Рубцоў просіць скасаваць ягоныя дысцыплінарныя спагнаньні, накладзеныя адміністрацыяй за адмову ўдзельнічаць у такой бясплатнай працы.

Юры Рубцоў пакараны «хіміяй» за зьнявагу менскага судзьдзі Кірыла Палулеха, які летась судзіў актывіста пасьля акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2014». Гамяльчук Рубцоў прыехаў на шэсьце ў Менск у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Сталічныя міліцыянты затрымалі актывіста і прывезьлі ў суд напаўголым — у адных штанах. Судзьдзя Кірыл Палулех пагадзіўся судзіць яго ў такім выглядзе і прысудзіў яму арышт. А Юрый, па словах судзьдзі, назваў яго «падонкам».

XS
SM
MD
LG