Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР: Узмацніць ціск на рэжым і дамагчыся вызваленьня палітвязьняў


Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву, у якой прапанавала ЗША і ЭЗ «разглядаць вызваленьне і рэабілітацыю беларускіх палітычных вязьняў у якасьці неабходнае ўмовы» для дыялёгу з афіцыйным Менскам.

У сваёй заяве Рада БНР зьвяртае ўвагу, «што, паводле паведамленьняў, некалькі дзён таму палітычны вязень Мікалай Дзядок зрабіў спробу самагубства пасьля ягонага памяшчэньня на доўгі час у бесчалавечныя ўмовы. Іншы палітвязень Юры Рубцоў на гэтым тыдні быў дадаткова асуджаны на два гады турэмнага зьняволеньня.

Рада БНР расцэньвае апошнія дзеяньні рэжыму Лукашэнкі ў дачыненьні да палітычных зьняволеных як дэманстрацыйную праяву незацікаўленасьці афіцыйных уладаў Беларусі ў стварэньні здаровай, свабоднай ад страху атмасфэры ў беларускім грамадзтве. Рада БНР канстатуе, што вызваленьне палітычных вязьняў не ўтварыла б прамое пагрозы ўладзе Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым палітычныя вязьні і іншыя палітычныя рэпрэсіі — інструмэнт уціску і запалохваньня беларускага грамадзтва».

«Як і раней, — гаворыцца ў заяве, — Рада БНР патрабуе неадкладнага вызваленьня і рэгабілітацыі ўсіх беларускіх палітычных вязьняў: Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенкі, а таксама рэгабілітацыі ўсіх раней вызваленых палітычных вязьняў.

Палітычныя вязьні і іншыя палітычныя рэпрэсіі — інструмэнт уціску і запалохваньня беларускага грамадзтва

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць узмацніць ціск на рэпрэсіўны аўтарытарны рэжым, які ўжо больш за 20 гадоў пануе ў Беларусі, каб прымусіць яго да вызваленьня палітычных вязьняў і да рэальных крокаў па дэмакратызацыі.

Рада БНР заклікае краіны Эўрапейскага Зьвязу і Злучаныя Штаты Амэрыкі разглядаць вызваленьне і рэгабілітацыю беларускіх палітычных вязьняў у якасьці неабходнае ўмовы для поўнамаштабовага дыялёгу паміж заходнімі краінамі і цяперашнімі афіцыйнымі ўладамі ў Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG