У Эгіпце падчас выбуху ў праваслаўным саборы Сьвятога Марка ў цэнтры Каіра загінулі больш за 20 чалавек, яшчэ 35 параненыя.
Ніводная экстрэмісцкая арганізацыя пакуль не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух, паведамляе Reuters.
11 сьнежня невядомы кінуў выбуховую прыладу ў адно з памяшканьняў копцкага храма падчас службы.
Копты — хрысьціянская праваслаўная меншасьць у Эгіпце. Копцкае насельніцтва складае каля 9% ад агульнай колькасьці жыхароў краіны.