Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз разглядае магчымасьць увядзеньня віз для грамадзян ЗША і Канады


Эўрапейскі зьвяз разглядае магчымасьць увядзеньня віз для грамадзян ЗША і Канады. Гэты крок можа ўзмацніць напружанасьць паміж Паўночнай Амэрыкай і Эўразьвязам у той час, калі Брусэль вядзе перамовы з Вашынгтонам аб гандлёвым пагадненьні, паведамляе Reuters.

Вашынгтон і Атава патрабуюць ўязных віз ад грамадзян Румыніі і Баўгарыі, краін, якія ўвайшлі ў Эўразьвяз у 2007 годзе. ЗША таксама не ўключаюць у праграму візавых выключэньняў грамадзян Харватыі, Кіпра і Польшчы, у якую ўключаны грамадзяне іншых краін Эўразьвязу.

«Відавочна, што спатрэбіцца палітычная дыскусія і рашэньне па такім важным пытаньні», — заявіў прадстаўнік ЭЗ на ўмовах ананімнасьці. «Але ёсьць рэальная небясьпека таго, што ЭЗ будзе рухацца ў напрамку віз для амэрыканцаў і канадцаў», — сказала крыніца ў ЭЗ.

Гэты крок мог бы падарваць велізарны і прыбытковы турыстычны бізнэс ЭЗ, паведамляе Reuters. Уключэньне грамадзян той ці іншай краіны ў праграму візавых выключэньняў ЗША вызначаецца паказчыкамі нелегальнай іміграцыі ў Амэрыку і носіць індывідуальны характар у адносінах да кожнай краіны.

Гандлёвыя перамовы паміж Брусэлем і Вашынгтонам знаходзяцца ў крытычным пункце, паколькі абодва бакі лічаць, што іх трансатлянтычнае пагадненьне, вядомае як TTIP, мае больш шанцаў на ўзгадненьне да таго, як прэзыдэнт ЗША Барак Абама пакіне Белы дом у студзені. У канцы красавіка прэзыдэнт ЗША павінен пабываць у Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG