Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін зь першых астранаўтаў Джон Глен памёр у 95 гадоў


Джон Глен, архіўнае фота
Джон Глен, архіўнае фота

Амэрыканскі астранаўт Джон Глен памёр 8 сьнежня. Яму было 95 гадоў.

20 лютага 1962 году Джон Глен стаў першым астранаўтам ЗША, якія зьдзейсьніў арбітальны касьмічны палёт — тры віткі вакол Зямлі. Да яго субарбітальны палёт зьдзейсьніў астранаўт Алан Шэпард.

У свой другі касьмічны палёт ён адправіўся ў 77 гадоў — у кастрычніку 1998 году, на борце шатла «Дыскавэры».

Джон Глен быў лётчыкам-выпрабавальнікам, вэтэранам Другой сусьветнай і карэйскай войнаў. Ён таксама быў сэнатарам-дэмакратам ад штата Агаё.

Глена лічаць адным з самых знакавых людзей ХХ стагодзьдзя.

Джон Глен, архіўнае фота
Джон Глен, архіўнае фота

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG