Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец заклікаў пад «Валадарку» на акцыю салідарнасьці з Джонам Сільвэрам


Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец заклікаў на акцыю салідарнасьці «Свабоду Эдуарду Пальчысу» пад менскай турмой на Валадарскага, 2, а 18-й гадзіне. Афіцыйнага паведамленьня пра месца ўтрыманьня Пальчыса не было.

Акрамя акцыі салідарнасьці Севярынец прапаноўваў пісаць блогеру лісты падтрымкі па адрасе: Менск, 220050, СІЗА-1, Валадарскага, 2, Пальчысу Эдуарду.

Эдуарду Пальчысу пагражае да 5 год зьняволеньня за вядзеньне блога 1863x пад псэўданімам Jhon Silver: расьсьледуецца справа за «распальваньне варожасьці» і «распаўсюд парнаграфіі», што нібыта пацьвярджаецца вынікамі экспэртызаў.

Хто такі Джон Сільвэр? 10 фактаў пра арыштаванага блогера

Пальчыс можа быць прызнаны палітвязьнем, калі будзе вядома, за якія менавіта публікацыі яго затрымалі. Але пакуль незразумела, у чым менавіта выявіліся «распальваньне варожасьці» і «распаўсюд парнаграфіі», казаць пра прызнаньне палітычным зьняволеным альбо вязьнем сумленьня рана, тлумачыў Свабодзе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG