Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стольтэнбэрг: Расея спрабуе раскалоць NATO


Енс Стольтэнбэрг

Енс Стольтэнбэрг

Паводле зьвестак генэральнага сакратара NATO, Расея ўжо даўно спрабуе запужаць суседзяў і раскалоць альянс. Ён запэўнівае, што гэтыя высілкі — марныя.

У інтэрвію CNN генэральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг абвінаваціў «напорыстую» Расею ў даўніх спробах запужаць сваіх суседзяў і раскалоць альянс, але запэўніў, што высілкі Расеі не дадуць выніку.

«Мы адказалі на гэта згуртаваньнем шыхтоў у альянсе і прывядзеньнем нашай вайсковай палітыкі ў адпаведнасьць з новымі ўмовамі ў сфэры бясьпекі», — адказаў Стольтэнбэрг на пытаньне пра сьведчаньні інфармацыйнай вайны і магчымае жаданьне Пуціна дэстабілізаваць абстаноўку ў Эўропе і краінах NATO.

NATO заклапочанае таксама ўзмацненьнем пазыцыяў Расеі ў Сырыі, дадаў Стольтэнбэрг, у тым ліку разьмяшчэньнем авіяцыі і наземных войскаў, прысутнасьцю на ўсходзе Міжземнага мора. У сувязі з гэтым, кажа генэральны сакратар NATO, альянсу даводзіцца нарошчваць вайсковую прысутнасьць у Турэччыне і Міжземным моры.

XS
SM
MD
LG