Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Смаленскам, за 112 км ад Беларусі, сфармуюць мотастралковую дывізію ў 10 тысяч чалавек


Клінцы, Бранская вобласьць, недалёка ад беларускай мяжы

Клінцы, Бранская вобласьць, недалёка ад беларускай мяжы

Дывізія ў Ельні будзе разгорнутая ў сярэдзіне наступнага года

Мотастралковая дывізія, якая войдзе ў склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі Ўзброеных сіл Расеі, будзе разгорнутая пад Смаленскам у Ельні ў сярэдзіне наступнага году, піша ТАСС са спасылкай на крыніцу ў расейскім Генштабе.

Плянуецца, што ў склад дывізіі войдуць 10 тысяч чалавек, тры мотастралковыя палкí, па адным танкавым, самаходным артылерыйскім і зэнітна-ракетным, а таксама падразьдзяленьні забесьпячэньня.

Алесін: Расейская дывізія пад Смаленскам — гэта жэст недаверу да Беларусі

Іншыя падобныя падразьдзяленьні, адно ў Варонежскай і адно ў Растоўскай абласьцях, пачалі фармавацца раней, іх камплектаваньне завершыцца ў сьнежні бягучага года.

Увесну начальнік галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Расеі Сяргей Руцкі казаў, што вайскоўцы пакуль ня вызначыліся, каму будзе падначаленая дывізія ў Ельні.

Ельня знаходзіцца ў 112 км ад беларускай мяжы, у 230 км ад Магілёва.

Куды пойдуць расейскія танкі з Клінцоў?

Уздоўж беларускай мяжы Расея стварае новыя вайсковыя базы са значным ударным патэнцыялам. 1 чэрвеня стала вядома (усім акрамя прэс-сакратара Пуціна) пра разгортваньне расейскай вайсковай базы ў Клінцах, што ў 90 км ад Гомеля. Адзін з вайскоўцаў у Клінцах казаў карэспандэнту Свабоды, што «лічы, да вашага Бацькі ў госьці прыехалі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG