Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Васьковіч сустрэўся ў турме з бацькамі


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

Палітвязьню Яўгену Васьковічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай папраўчай калёніі № 15, дазволілі 17 ліпеня сустрэчу з бацькамі і бабуляй.

Яўгену перадалі 30 кіляграмаў прадуктаў і сродкаў гігіены. З кніг дазволілі толькі Біблію ў перакладзе на беларускую мову ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага, адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД па Менскай вобласьці Павал Пракаповіч.

Наступнае дзьвюхгадзіннае спатканьне Яўгена Васьковіча са сваякамі дазволенае ў жніўні.

Паводле маці, Яўген выглядае больш-менш — лепш, чым раней, — і перадае ўсім прывітаньне.

18 траўня 2011 году Яўген Васьковіч асуджаны на сем гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым яго абвінавацілі ў спробе падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку КДБ у Бабруйску, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. Хлопцаў судзілі паводле артыкулаў за злоснае хуліганства і наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйных памерах.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» лічыць Васьковіча палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG