Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскі апазыцыянэр прысуджаны да 10 гадоў турмы


Байрам Мамадаў
Байрам Мамадаў

Суд у Азэрбайджане прысудзіў актывіста Байрама Мамадава да 10 гадоў турмы, прызнаўшы яго вінаватым у гандлі наркотыкамі.

21-гадовы Мамадаў сваю віну адмаўляе і заяўляе, што прызнальныя паказаньні яго вымусілі даць пад катаваньнямі.

Ягоны адвакат назваў судовы працэс палітычна матываваным.

У кастрычніку па такім жа абвінавачваньні да 10 гадоў пазбаўленьня волі быў прыгавораны сябра Мамадава — Кіяс Ібрагімаў.

Абодва яны зьяўляюцца актывістамі апазыцыйнай групы НІДА і былі затрыманыя ў Баку 9 траўня, калі пісалі на помніку былому прэзыдэнту Гейдару Аліеву «Шчасьлівага дня рабоў!» (10 траўня ў Азербайджане адзначаюць дзень нараджэньня Гейдара Аліева.)

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікала Баку неадкладна вызваліць актывістаў і расьсьледаваць іх скаргі на жорсткае абыходжаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG