Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС стварыла роту для барацьбы зь незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі і здушэньня масавых акцыяў


У ёй служыць двухразовы чэмпіён сьвету па кікбоксінгу Генадзь Варакса і чэмпіён Эўропы па фры-файце Дзьмітры Собалеў.

На ўзбраеньні падразьдзяленьня — стралковая зброя, БТР-80, вадамёты, гранатамёты ГМ-94, ГМ-93, сьлезацечныя, сьвятлошумавыя, дымавыя і асколкавыя гранаты, помпавае ружжо Таurus ST-12.

Рота забесьпячэньня сакрэтных апэрацыяў (РЗСА) створаная ў межах элітнай вайсковай часткі 3214.

Газэта «На страже», дзе зьявіўся артыкул пра новае фармаваньне, піша, што доўгі час інфармацыя пра роту была сакрэтам. Падразьдзяленьне зьявілася з ініцыятывы намесьніка міністра ўнутраных спраў генерал-маёра Караева. Байцы рот могуць выяжджаць у любы раён краіны для пошуку незаконных узброеных фармаваньняў, барацьбы з дывэрсійна-выведнымі групамі праціўніка, пошуку зьбеглых асуджаных, спыненьня масавых беспарадкаў.

Паводле выданьня, байцы займаюцца паводле адмысловай праграмы, а на заняткі па баявой падрыхтоўцы часу адведзена ў паўтара раза больш, чым у іншых падразьдзяленьнях.

«Калі ў іншых падразьдзяленьнях праводзяцца агульныя заняткі для снайпэраў, гранатамётчыкаў і кулямётчыкаў, то ў РЗСА для кожнага спэцыяліста свой курс навучаньня, — прыводзіць «На страже» словы камандзіра роты па ідэалягічнай працы старшага лейтэнанта Ільлі Кудрына. — Асабовы склад могуць прыцягваць падчас сумесных апэрацыяў з рознымі сілавымі структурамі для аказаньня ім агнявой падтрымкі».

Сымбалем роты абралі ястраба.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG