Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына застанецца


Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

Лідзія Ярмошына застанецца на пасадзе старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі пасьля 20 сьнежня. Пра гэта яна паведаміла пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БЕЛТА.

«Старшыня камісіі, як выявілася, не зьмяняецца», — сказала Ярмошына.

Ярмошына раней заяўляла, што можа пайсьці ў адстаўку, але рашэньне «залежаць ад плянаў наймальніка».

Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга складу ЦВК сканчаецца 20 сьнежня. На пасаду сакратара ЦВК будзе прапаноўвацца Алена Дмухайла, выконаваць абавязкі намесьніка старшыні будзе Вадзім Іпатаў.

Лідзія Ярмошына была прызначаная старшынёй ЦВК у 1996 годзе — яе ў абыход законаў прызначыў асабіста Лукашэнка. Пры Ярмошынай на пасадзе старшыні ЦВК чатыры разы праходзілі выбары прэзыдэнта, пяць раз — парлямэнцкія выбары, двойчы — рэфэрэндумы. Ва ўсіх іх незалежныя беларускія і заходнія назіральнікі адзначалі парушэньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG