Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына вярнулася з Парыжу і зьбіраецца ў Праванс


Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

Лідзія Ярмошына, архіўнае фота

13 студзеня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выйшла на працу пасьля адпачынку, падчас якога пабывала ў Італіі і ў Францыі.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў ЦВК.

Лідзія Ярмошына змагла ажыцьцявіць сваю мару наведаць Парыж пасьля таго, як Эўразьвяз прыпыніў на 4 месяцы візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Цягам 11 гадоў Лідзія Ярмошына ўваходзіць у сьпіс чыноўнікаў, якім доўгі час быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін Эўразьвязу. Эўразьвяз унёс яе імя ў «чорны сьпіс» пасьля рэфэрэндуму, які зьняў абмежаваньне на абраньне адной асобы прэзыдэнтам больш за два разы. Цяпер пасьля прыпыненьня дзеяньня санкцыяў яна мае шэнгенскую візу да 29 лютага.

У Італіі Ярмошына наведала Рым, Вэнэцыю, Вэрону, Нэапаль і Пампэі.

«Напэўна, я была такой жа ахвярай рэклямы, як і ўсе астатнія. Парыж — гэта горад, які на 50% — плён удалага піяру», — сказала ў інтэрвію kp.by Лідзія Ярмошына.

Яна жыла непадалёк ад Эйфэлевай вежы, таксама наведала спэктакль у «Мулен Руж» за 117 эўра. У Італію Ярмошына езьдзіла разам з сынам, а ў Францыю — адна. За пералёт (туды і назад) у Рым яна заплаціла 350 эўра, а ў Парыж — 480 эўра. Уся паездка ў Італію абышлася Ярмошынай у дзьве тысячы эўра.

Цяпер старшыня ЦВК марыць зноў пабываць у Францыі, каб наведаць Праванс. Калі ж эўрапейцы адновяць візавыя санкцыі, то Ярмошына зьбіраецца пабываць у кастрычніку ў Ізраілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG