Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Янукевіч ня верыць, што выбары прэзыдэнта аб’яднаюць апазыцыю


Аляксей Янукевіч, архіўнае фота

Аляксей Янукевіч, архіўнае фота

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч ня верыць, што апазыцыі ўдасца дамовіцца наконт адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году. Пра гэта ён заявіў падчас Сойму арганізацыі 31 студзеня.

На яго погляд, апазыцыйныя сілы дэманструюць розныя падыходы да ўдзелу ў выбарчай кампаніі, што мала спрыяе агульнаму паразуменьню. У якасьці пацьверджаньня ён прывёў прыклад, што ніяк не атрымліваецца дамовіцца нават пра стварэньне ініцыятыўнай групы на вылучэньне кандыдатам на вышэйшую дзяржаўную пасаду палітзьняволенага Мікалая Статкевіча.

У гэтым зьвязку Аляксей Янукевіч адзначыў, што ў ініцыятараў кампаніі «Народны рэфэрэндум», якая аб’ядноўвае Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), рух «За Свабоду», кампанію «Гавары праўду!» і Партыю БНФ, маецца дамоўленасьць адносна сумеснага вылучэньня кандыдата ў прэзыдэнты. Але, падкрэсьліў ён, гэта зусім не азначае, што прапанаваную кандыдатуру ўхваляць прадстаўнікі іншых апазыцыйных партый і рухаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG