Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: Акцыя атрымалася параўнальная па сваёй энэргетыцы зь мінулагодняй


Аляксей Янкукевіч (у цэнтры з мэгафонам) на акцыі да Дня Волі
Аляксей Янкукевіч (у цэнтры з мэгафонам) на акцыі да Дня Волі

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч назваў сёньняшнюю акцыю ўдалай.

«У гэтым годзе адзначэньне Дня Волі 25 сакавіка прайшло годна. Дзякуй людзям, якія досыць масава прыйшлі. Дзякуй Богу, таксама надвор’е было файнае. Настрой на акцыі быў добры, бадзёры. Таму ў гэтым годзе акцыя атрымалася параўнальная па сваёй энэргетыцы з акцыяй мінулагодняй. З увагі на ўсю палітычную сытуацыю, што ня так масава людзі яшчэ ходзяць на акцыі, але ўсё роўна акцыю можна лічыць удалай».

Адносна таго, як рэагавалі сёлета ўлады на адзначэньне Дня Волі, спадар Янукевіч сказаў:

«Улады вырашылі пасунуць час, і гэта, натуральна, стварыла нязручнасьці шмат для каго з патэнцыйных удзельнікаў мерапрыемства. Але сказаць, каб было нейкае істотнае адрозьненьне, нельга. Нам упершыню сёлета давядзецца заплаціць грошы за працу супрацоўнікаў міліцыі, якія тут прысутнічалі. Гэта сума немалая, і калі такая практыка захаваецца, то трэба будзе абмяркоўваць, як адрэагаваць на такую практыку. Але генэральна дазвол быў дадзены на традыцыйны маршрут. Таму нельга сказаць, што ўлады прадэманстравалі нейкія нечаканасьці».

Янукевіч сказаў, што плянаваны мітынг не адбыўся з улікам досьведу мінулых гадоў.

«Людзі вельмі неахвотна і павольна праходзяць праз мэталашукальнікі да сцэны. Калі няма гукаўзмацненьня, мітынг адбываецца фактычна перад некалькімі дзясяткамі чалавек, вельмі кепска чуваць. То бок змазваецца ўражаньне, агульная атмасфэра. Мы вырашылі, што ў гэтым годзе кульмінацыяй будзе само шэсьце, а ад правядзеньня мітынгу ў гэтым годзе вырашылі адмовіцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG