Паводле дадзеных CNN, загінулі каля 100 чалавек, больш за 70 — цяжка параненыя. Дзясяткі людзей застаюцца пад заваламі.
У правінцыі Ачэх разбураны многія жылыя дамы, крамы, мячэці, бальніца.
Эпіцэнтар штуршка магутнасьцю 6,5 балу знаходзіўся пад марскім дном.
У сьнежні 2004 году ў выніку цунамі, выкліканага землятрусам, у правінцыі Ачэх загінулі 80 тысяч чалавек.