Па дадзеных выданьня, падчас выпрабаваньняў ля ўзьбярэжжа амэрыканскага штата Фларыда ракета «Трайдэнт» зьбілася з курсу і паляцела не ў тым напрамку.
Брытанскія ўлады заявілі, што выпрабаваньні прайшлі пасьпяхова. Суразмоўца газэты выказаў здагадку, што няўдачу схавалі наўмысна. Інцыдэнт адбыўся за некалькі тыдняў да галасаваньня ў парлямэнце аб ядзерных падводных лодках Вялікабрытаніі. У ліпені мінулага года парлямэнт пагадзіўся выдаткаваць больш за 30 мільярдаў фунтаў на новыя падлодкі, здольныя запускаць ракеты «Трайдэнт».
Па дадзеных The Sunday Times, Вялікабрытанія за апошнія 17 гадоў усяго чатыры разы праводзіла ядзерныя выпрабаваньні. Адна ракета зь ядзернай боегалоўкай каштуе каля 17 мільёнаў фунтаў.