Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамоўленасьці ў Менску ўзаконілі расейскую акупацыю, — эўрадэпутат Сарыюш-Вольскі


Яцэк Сарыюш-Вольскі

Яцэк Сарыюш-Вольскі

Дамоўленасьці, дасягнутыя ў Менску падчас саміту лідэраў краін «нармандзкай чацьвёркі», узаконьваюць тэрытарыяльную акупацыю з боку Расеі, заявіў польскі эўрадэпутат, намесьнік старшыні фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Акрамя таго, няма ўпэўненасьці, што ваенныя дзеяньні спыняцца, паведамляе Polskie Radio.

Няма таксама ўпэўненасьці, што ваенныя дзеяньні спыняцца.

«Гэта нават не асцярожны аптымізм, гэта пэсымізм са знакам пытаньня. Ці гэта сапраўды неабходнае разуменьне, ці чарговая спроба подкупу часу Масквой», — адзначыў эўрапарлямэнтар.

«На самой справе застаецца пытаньне пра сапраўдныя намеры: ці гэта толькі перапынак, ці сапраўды мір? Выглядае на тое, што гэта спыненьне агню, але не мірнае рашэньне», — сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

XS
SM
MD
LG