Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Я хачу і маю намер весьці свой сайт далей», — Пальчыс пра пачатак разгляду свайго пазову ў судзе


Эдуард Пальчыс

Эдуард Пальчыс

3 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд пазову Эдуарда Пальчыса, які абскарджвае рашэньне Цэнтральнага суду аб прызнаньні экстрэмісцкімі дзевяці артыкулаў сайту 1863x.

«25 жніўня Цэнтральны суд Менску прызнаў дзевяць артыкулаў на сайце 1863x экстрэмісцкімі. Але мы накіравалі касацыйную скаргу, і якраз гэтую скаргу на рашэньне суду разглядалі. І дзякуючы адвакату, які знайшоў мноства памылак у першай судовай справе, нам удалося задаволіць хадайніцтва аб знаёмстве з матэрыяламі і пратаколам судовага паседжаньня ў Цэнтральным судзе. У выніку ўдалося перанесьці разгляд справы і выйграць час, каб сайт працаваў, ня быў заблякаваны», — расказаў Эдуард Пальчыс карэспандэнту Свабоды.

Сёньняшняе пасяджэньне доўжылася літаральна некалькі хвілін.

«Нам пайшлі насустрач, задаволілі хадайніцтва аб знаёмстве з матэрыяламі справы і судовым пратаколам. Бо мяне падчас разгляду справы ў Цэнтральным судзе не было. Я двойчы прасіў, каб мяне даставілі на мой жа суд. Але мяне не даставілі, таму я ня ведаю, што там адбывалася. Калі я азнаёмлюся з тым, як вынесьлі рашэньне, што мой сайт экстрэмісцкі, мы працягнем гэты разбор».

Пальчыс кажа, што ня мае асаблівых спадзяваньняў, што будзе станоўчы вынік:

«Справа ў тым, што толькі дзевяць артыкулаў прызнаныя экстрэмісцкімі. А ня ўвесь сайт. Таму прызнаваць увесь сайт экстрэмісцкім — гэта ў любым выпадку несправядліва. Па ідэі, я тады схаваю гэтыя дзевяць артыкулаў. І сайт павінен тады далей легальна працаваць. Тут ёсьць пэўныя юрыдычныя тонкасьці. У любым выпадку, я хачу і маю намер весьці свой сайт далей».

XS
SM
MD
LG