Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч падпісалася ў падтрымку Ільдара Дадзіна: «Гэта чалавек, здольны на ўчынак»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч далучылася да пісьменьнікаў і журналістаў, што пачалі зьбіраць подпісы пад пэтыцыяй у абарону расейскага апазыцыйнага актывіста Ільдара Дадзіна, які паведаміў пра жорсткія катаваньні, зьбіваньне і гвалт у сегескай калёніі № 7.

Ільдар Дадзін асуджаны на два з паловай гады калёніі агульнага рэжыму.

«Ільдара Дадзіна пасадзілі толькі за тое, што ён выйшаў з адзіночным пікетам. Я пільна сачу за гэтай сытуацыяй, як сачыла за справай Эдуарда Пальчыса, — сказала Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч. — Я падпісала пэтыцыю, таму што мы ўсе чакаем нейкіх пераменаў. Вось нам здаецца, што калі мы выйдзем на вуліцу, то гэтыя перамены пачнуцца, адбудзецца рэвалюцыя. Але ніякай рэвалюцыі ня будзе. Ды я і не прыхільніца рэвалюцый. Я лічу так: няхай кожны з нас, як Пальчыс і Дадзін, зробіць годны ўчынак. Вось гэта і зьмяніла б наша жыцьцё. Але замест гэтага мы ўяўляем сабой напалоханае народнае цела, прыціснуліся адно да аднаго і толькі вінавацім усіх вакол. І ніхто ня здольны на ўчынак. Перамены прыходзяць тады, калі маса становіцца здольнай на ўчынак».

Апроч Сьвятланы Алексіевіч, свае подпісы пад зваротам паставілі Людміла Ўліцкая, Сяргей Пархоменка, Уладзімір Вайновіч, Леў Рубінштэйн, Аляксандар Падрабінек ды іншыя.

«Мы ня можам збоку назіраць, як рэпрэсіўныя органы робяць ўсё больш і больш жорсткімі спосабы перасьледу любога іншадумства. Мы патрабуем стараннага і галоснага расьсьледаваньня злачынстваў адміністрацыі калёніі, а таксама неадкладнага перагляду беспрэцэдэнтнага і неправасуднага антыканстытуцыйнага прысуду Ільдару Дадзіну», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG