Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд прызнаў неправамерным закон аб забароне амэрыканцам усынаўляць расейскіх дзяцей


Эўрапейскі суд правоў чалавека прызнаў, што гэтак званы расейскі «Закон Дзімы Якаўлева», які забараняе амэрыканскім сем’ям усынаўляць дзяцей з Расеі, — неправамерны.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце суду.

Такім чынам суд стаў на бок 16 грамадзянаў ЗША, якія мелі намер усынавіць з Расеі і ўжо пачалі афармляць неабходныя дакумэнты, але не змаглі завяршыць працэдуру з прычыны прыняцьця закону і яго ўступленьня ў сілу 1 студзеня 2013 году. Ім прысуджана кампэнсацыя 75 тысяч эўра.

Усяго ў суд зьвярнуліся 45 амэрыканскіх грамадзян, якія зьбіраліся ўсынавіць 27 дзяцей. Яны ўжо пасьпелі сустрэцца зь дзецьмі, а некаторыя атрымалі пацьвярджэньне ад уладаў, што іх сем’і падыходзяць для ўсынаўленьня.

«Закон Дзімы Якаўлева», які забараняе ўсынаўленьне расейскіх сірот у ЗША, быў падпісаны прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным 28 сьнежня 2012 году і набыў моц праз тры дні.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG