Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар роліка «А.Г.Л. — Ніякага крызісу няма»: «Спадзяюся, што несьці пазытыў — гэта не злачынства?»


Кадр з кліпу
Кадр з кліпу

У сеціве днямі зьявіўся вясёлы відэаролік «А.Г.Л. — Ніякага крызісу няма». Радыё Свабода адшукала аўтара роліка. Аўтар назваўся Яўгенам і коратка адказаў на пытаньні Свабоды.

— Што натхніла ці падштурхнула вас да стварэньня роліка?

— Проста захацеў унесьці пазытыўную нотку на тэму беларускага крызісу. Наш народ чытае і глядзіць зашмат далёка не станоўчых навінаў, усе ж разумеюць, што ня ўсё ў нашай дзяржаве добра. Але часам на гэта трэба глядзець пазытыўна.

— Ці чакалі вы такой папулярнасьці — у роліка ўжо тысячы праглядаў?

— Я не лічу, што я папулярны. Пакуль што, мабыць…

— Ці не баіцеся вы перасьледу за такі «пазытыўчык»?

— Я пастараўся зрабіць нарэзку словаў так, каб яны ня несьлі нэгатыў! Нэгатыву цяпер паўсюль шмат — і ў СМІ, і ў сацыяльных сетках, і ў жыцьці. Спадзяюся, што несьці пазытыў — гэта не злачынства?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG