Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Financial Times: Расея мабілізавала элітную хакерскую групу


Паводле зьвестак прадстаўніка NATO, у 2016 годзе колькасьць кібэратакаў на арганізацыю павялічылася на 60%.

Як паведамляе газэта Financial Times Расейская Фэдэрацыя мабілізавала хакерскую групу АРТ28. Паводле выданьня, хакеры дзейнічаюць ужо на працягу апошніх дзесяці гадоў. Яны вядомыя сваімі атакамі на францускую тэлевізійную сетку TV5Monde, прыватную вайсковую кампанію ЗША Blackwater, Міністэрствы абароны Францыі і Вугоршчыны ды Дзярждэпартамэнт ЗША.

Паводле зьвестак прадстаўніка NATO, у 2016 годзе колькасьць кібэратакаў на арганізацыю павялічылася на 60%. Спэцыялісты па кібэрбясьпецы ЗША, Брытаніі, Ізраілю і Нямеччыны лічаць, што загады АРТ28 аддае галоўнае выведвальнае кіраўніцтва Расеі — ГРУ. Масква катэгарычна адмаўляе сваё супрацоўніцтва з хакерамі.

22 лютага міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў пра існаваньне інфармацыйных войскаў. Расейскія СМІ атрымалі зьвесткі аб фінансаваньні кібэрвойскаў на суму трыста мільёнаў даляраў. У гэтых войсках задзейнічаны каля тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG