Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш за студзень падаражэлі паслугі.

Індэкс спажывецкіх коштаў у Беларусі на тавары і паслугі ў студзені 2016 году параўнальна са сьнежнем 2015-га вырас на 1,9%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Калі інфляцыя і надалей будзе павялічвацца такімі ж тэмпамі, то яна перавысіць заплянаваныя на 2016 год парамэтры — 17–18%.

Найбольш адчувальна на інфляцыю паўплываў рост паслугаў у студзені — ажно на 4%. Падаражэла і харчаваньне — на 1,5%.

«У прынцыпе, студзень не зьяўляецца базавым месяцам, паводле якога можна разьлічыць памер гадавой інфляцыі, — камэнтуе дадзеныя Белстату для Радыё Свабода кіраўнік аналітычнага цэнтру „Стратэгія“ Леанід Заіка. — Скажу так: абсалютна дакладна трэнд эканомікі паводле студзеня можа вылічыць адзін прафэсар-эканаміст са 150 тысяч навукоўцаў.

Але думаю, што ў лютым і сакавіку інфляцыя можа быць большая. А што тычыцца гадавых прагнозных паказьнікаў, то іх не атрымаецца, будзе болей. І Аляксандар Лукашэнка пра гэта ўжо ведае. А я паспрабую сказаць пра гадавую інфляцыю, калі стануць вядомыя вынікі за першы квартал».

У студзені 2015 году інфляцыя была большая, чым у тым жа месяцы 2016-га — 2,4%.

XS
SM
MD
LG