Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск працягне перамовы пра крэдыт МВФ у Вашынгтоне


Штаб-кватэра МВФ у Вашынгтоне
Штаб-кватэра МВФ у Вашынгтоне

Урад Беларусі працягвае перамовы пра крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду.

Як цытуе БелТА афіцыйнага прадстаўніка МВФ Джэры Райса, перамовы зь Беларусьсю аб новай праграме працягнуцца ў красавіку ў Вашынгтоне:

«Абмеркаваньне зь беларускімі ўладамі магчымай праграмы падтрымкі ад МВФ працягваецца, 16 сакавіка адбылася сустрэча місіі фонду з прэзыдэнтам Беларусі ў Менску на ягонае запрашэньне. Адным з ключавых момантаў была эканамічная і сацыяльная сытуацыя, абмяркоўвалася сыстэма сацыяльнай абароны для тых, хто больш за ўсё мае ў ёй патрэбу. Абмеркаваньні працягнуцца на вясновых сустрэчах у Вашынгтоне ў красавіку», — адзначыў Джэры Райс.

Сэсія рады кіраўнікоў МВФ і групы Ўсясьветнага банку пройдзе ў Вашынгтоне 21-23 красавіка. Супрацоўніцтва Беларусі зь Міжнародным валютным фондам абмяркоўвалася 16 сакавіка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам. Беларусь намагаецца распачаць новую праграму супрацоўніцтва з МВФ у першай палове 2017 году.

Раней заяўлялася, што Менск разьлічвае на крэдыт у суме 3,5 мільярда даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG