Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Паўднёвай Карэі прагаласаваў за імпічмэнт прэзыдэнту


Пратэстоўцы ў Карэі ў масках Пак Кын Хэ (справа) і ейнай сяброўкі Чхвэ Сун Сіль (зьлева)
Пратэстоўцы ў Карэі ў масках Пак Кын Хэ (справа) і ейнай сяброўкі Чхвэ Сун Сіль (зьлева)

Парлямэнт Паўднёвай Карэі абвясьціў імпічмэнт прэзыдэнтцы Пак Кын Хе, паведамляе AFP. За імпічмэнт прагаласавалі 234 дэпутаты пры неабходных 200. Цяпер пытаньне адхіленьня прэзыдэнткі ад пасады на працягу паўгода разгледзіць Канстытуцыйны суд.

Рэйтынг кіраўніцы Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе абваліўся ў канцы кастрычніка пасьля паведамленьняў мясцовых СМІ пра ўплыў сяброўкі прэзыдэнткі на дзяржаўную палітыку. Яна змушала паўднёвакарэйскія карпарацыі ахвяраваць мільёны даляраў падкантрольным ёй фондам. Жанчыну арыштавалі і абвінавацілі ў злоўжываньні ўладай.

У Паўднёвай Карэі выставілі абвінавачваньні сяброўцы прэзыдэнткі праз карупцыю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:55 0:00

Некалькі былых памочнікаў прэзыдэнткі былі таксама арыштаваныя паводле абвінавачаньня ў перавышэньні ўлады. Пак Кын Хе публічна папрасіла прабачэньня за тое, што адбылося, але ня стала пакідаць сваю пасаду.

Зь лістапада ў Паўднёвай Карэі праходзяць масавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта. Пратэстоўцы абвінавачваюць Пак Кын Хе ў няздольнасьці кіраваць краінай.

Самаўхіленьне, сэкс і «маральная інваліднасьць»: 15 імпічмэнтаў, якія адбыліся і праваліліся

Тым часам у Бразыліі пасьля доўгіх спробаў атрымалася абвясьціць імпічмэнт прэзыдэнтцы Дзілме Русэф. Парлямэнт Вэнэсуэлы запускаў працэдуру імпічмэнту прэзыдэнта Нікаласа Мадуры, але шанцаў на станоўчы вынік мала, бо ўрад і Вярхоўны суд Вэнэсуэлы абвясьцілі Нацыянальную асамблею нелегітымнай. Рэспубліканцы Францыі пачалі рыхтаваць імпічмэнт прэзыдэнту Франсуа Алянду, ды наўрад ці пасьпеюць да прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх Алянд вырашыў не балятавацца.

Спроба імпічмэнту была і ў Беларусі: у 1996 годзе Вярхоўны Савет 13 скліканьня амаль дайшоў да пачатку працэдуры імпічмэнту Аляксандра Лукашэнкі, сабраўшы неабходныя 70 подпісаў дэпутатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG