Па меншай меры 16 чалавек загінулі ў выніку аўтакатастрофы непадалёк ад італьянскай Вэроны ў ноч на 21 студзеня.
Паводле ратаўнікоў, целы загінулых моцна абгарэлі. 39 чалавек атрымалі раненьні, паведамляе BBC.
Аўтобус з школьнікамі ў веку ад 14 да 18 гадоў урэзаўся ў слуп і загарэўся. Школьнікі вярталіся ў Вугоршчыну з Францыі пасьля вакацый.
Паведамляецца, што іншых удзельнікаў ДТЗ не было, і пакуль незразумела, чаму аўтобус зьехаў з дарогі.