Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Місія МВФ зноў зьбіраецца ў Беларусь


Адна з умоваў МВФ для Беларусі — павышэньне кошту паслуг ЖКГ

Адна з умоваў МВФ для Беларусі — павышэньне кошту паслуг ЖКГ

Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь Пітэрам Долманам наведае Беларусь з 19 верасьня па 1 кастрычніка.

Пра гэта паведамілі парталу tut.by у прадстаўніцтве МВФ у Менску.

Пра мэты візыту не паведамляецца. Ня выключана, што ён зьвязаны з абмеркаваньнем новай крэдытнай праграмы для Беларусі.

12 верасьня першы намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Тарас Надольны паведаміў журналістам, што Пітэр Долман сам падзеліцца вынікамі перамоваў паміж МВФ і Беларсусью.

«У прынцыпе, усё рухаецца ў пазытыўным рэчышчы, і ў нас нядрэнныя склаліся ўзроўні камунікацыяў з фондам», — цытуе Надольнага БелТА.

11 верасьня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў, адзначыў, што адна з умоваў МВФ для Беларусі — павышэньне кошту паслуг ЖКГ:

«Тут можна згаджацца, можна не. Яны ж разумеюць, што на мяне ціснуць марна. Мы ў іх просім на падтрыманьне эканомікі крэдыт у 3 млрд даляраў. Яны нам выставілі ўмовы. У прынцыпе, тыя ўмовы, якія яны нам выставілі, мы даўно рэалізавалі, альбо гэта ўсё роўна нам прыйдзецца рэалізоўваць. Засталося адно — павышэньне да 100% аплаты камунальных паслуг».

Раней місія МВФ працавала ў Беларусі 21–30 чэрвеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG