Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Мельнікаў: На «Лініі Сталіна» маніпулююць гісторыяй


Ваенна-гістарычныя рэканструкцыі ладзяцца ў Беларусі пераважна на «Лініі Сталіна». Што там можна паказваць, а што — не? Госьцем перадачы — гісторык Ігар Мельнікаў, кіраўнік групы рэканструктараў «Беларусы ў Войску Польскім».

Ігар Мельнікаў: На Дзень Незалежнасьці я зрабіў бы вайсковы парад, а ў парадных шыхтах пусьціў бы рэканструктараў у мундзірах ВКЛ, БНР, Войска Польскага і Чырвонай Арміі — усё гэта наша гісторыя. Так рабілася, напрыклад, у Варшаве: там украінцы ішлі ў форме галіцыйскай арміі, а беларусы ў форме Слуцкай брыгады БНР. Мы прайшлі па цэнтры Варшавы, перад кіраўніцтвам польскай дзяржавы. А ў нас на рэканструкцыях Другой сусьветнай жаўнеры ідуць у атаку з крыкам «За родину, за Сталина!», а паліцаі мітусяцца ў бел-чырвона-белых апаясках. Такога насамрэч не было.

  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG