Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барбара Буш шпіталізаваная ўсьлед за мужам, прэзыдэнтам ЗША Бушам-старэйшым


Джордж Буш-старэйшы (у цэнтры) і Барбара Буш сустракаюцца з кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Мітам Ромні падчас выбараў у ЗША ў 2012 годзе.
Джордж Буш-старэйшы (у цэнтры) і Барбара Буш сустракаюцца з кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Мітам Ромні падчас выбараў у ЗША ў 2012 годзе.

Пасьля шпіталізацыі ў суботу былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага была шпіталізаваная і ягоная жонка Барбара. Пра гэта паведамляе Аssociate Press.

91-гадовая Барбара Буш была шпіталізаваная ў якасьці засьцярогі, сказаў прэсавы сакратар былога прэзыдэнта. Самога Джорджа Буша-старэйшага паклалі ў адзін са шпіталёў гораду Г’юстан у штаце Тэхас з прычыны пнэўманіі. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленьні.

92-гадовы Джордж-Буш старэйшы займаў пасаду прэзыдэнта ЗША з 1989 па 1993 гады, сёньня ён — найстарэйшы з жывых экс-прэзыдэнтаў Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG